У Менску аўтамабіль наехаў на каналізацыйны люк і той уляцеў у чалавека
- 10.01.2022, 21:49
Відэафакт.
Каналізацыйны люк выскачыў з-пад колаў аўтамабіля і траўмаваў мужчыну. Пра гэта Zerkalo.io паведамілі чытачы.
Здарэнне адбылося 10 студзеня, а 18.40, на сталічнай вуліцы Солтыса. Са слоў відавочцаў, аўтамабіль на хуткасці наехаў на люк і той уляцеў у мужчыну, які пераходзіў дарогу. «Кіроўца з'ехаў, аднак пры наездзе на люк ад яго аўтамабіля адваліўся рэгістрацыйны знак», - дадалі чытачы.
На месца здарэння прыехала хуткая. Медыкі аказалі мужчыну дапамогу і даставілі ў лякарню.
Прычыны і абставіны высвятляюць супрацоўнікі ДАІ.