BE RU EN

Жазэп Барэль: Часы Ялты засталіся ў мінулым

  • 5.01.2022, 20:37

Няма бяспекі ў Еўропе без бяспекі Украіны.

Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль упэўнены, што "няма бяспекі ў Еўропе без бяспекі Украіны". Пра гэта кіраўнік еўрапейскага замежнапалітычнага ведамства заявіў у сераду, 5 студзеня, пасля наведвання лініі размежавання ў Луганскай вобласці Украіны.

Пры гэтым, са слоў Барэля, бяспека ў Еўропе і бяспека ва Украіне перш за ўсё тычыцца украінцаў і еўрапейцаў. "Хочуць яны гэтага ці не (Расея. – Рэд.), весці з намі перамовы ім давядзецца", – падае словы палітыка агенцтва dpa.

«Мы бачым зараз не толькі незвычайнае нарошчванне войскаў уздоўж украінскай мяжы, таксама было пададзена два пагадненні, у якіх Расея гаворыць аб бяспецы ў Еўропе. Але мы больш не жывём у часы Ялты. Размежаванне сфер уплыву - гэта ўжо не пытанне 2021-2022 гадоў» , - указаў палітык, якога цытуе агенцтва "Інтэрфакс-Украіна".

Барэль падкрэсліў, што ўсялякая вайсковая агрэсія супраць Украіны будзе мець вялікія наступствы і сур'ёзную плату. Пры гэтым, паводле ягоных слоў, ЕЗ каардынуе свае пазіцыі з NАТО і іншымі партнёрамі-аднадумцамі дзеля дээскалацыі і поўнай імплементацыі менскіх пагадненняў. Дакумент, прыняты краінамі-ўдзельніцамі нармандскага фармату - Расеяй, Украінай, Францыяй і ФРГ – уважаецца за аснову палітычнага ўрэгулявання канфлікту на Данбасе.

Боррель подчеркнул, что любая военная агрессия против Украины будет иметь огромные последствия и серьезную цену. При этом, по его словам, ЕС координирует свои позиции с НАТО и другими партнерами-единомышленниками ради деэскалации и полной имплементации минских соглашений. Документ, принятый странами-участницами нормандского формата - Россией, Украиной, Францией и ФРГ - считается основой политического урегулирования конфликта в Донбассе.

Апошнія навіны