BE RU EN

У Дрыбінскім раёне лоб у лоб сутыкнуліся два легкавікі

  • 5.01.2022, 21:34

Пацярпелі тры чалавекі, у тым ліку дзіця.

Тры чалавекі атрымалі траўмы ў аварыі, якая здарылася раніцай 5 студзеня ў Дрыбінскім раёне, паведамілі ў ДАІ.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца Volkswagen рухаўся аўтадарогай Клядневічы — Старое Прыбужжа. На 13-м кіламетры ён не ўлічыў варункі надвор'я, не ўкіраваў на закругленні дарогі ды выехаў на палосу сустрэчнага руху, дзе рэзнуўся ў аўтамабіль MG.

У выніку здарэння кіроўца VW, а таксама яго пасажыры - 49-гадовая жанчына і 2-гадовае дзіця - атрымалі цялесныя пашкоджанні ды былі дастаўленыя ў шпіталь.

Апошнія навіны