BE RU EN

Жыхары сталіцы Казахстана масава здымаюць гатоўку

  • 5.01.2022, 21:40

Гэта звязана з адключэннем інтэрнэту на фоне масавых пратэстаў у краіне.

Жыхары Астаны масава здымаюць грошы ў банкаматах, бо не могуць разлічыцца безгатоўкавым спосабам, паведамляюць мясцовыя выданні.

Гэта звязана з адключэннем інтэрнэту на фоне масавых пратэстаў у Казахстане, без якога правядзенне банкавых аперацый немагчымае.

Акрамя таго, у сталіцы ёсць перапынкі ў дзейнасці тэлевізійных каналаў.

Апошнія навіны