З'явіліся новыя кадры супрацьстаяння сілавікоў і паўстанцаў у Алматы.
- 6.01.2022, 21:29
У самым вялікім горадзе Казахстана цэлы дзень ідуць баі.
У Сеціве з'явіліся новыя кадры супрацьстаяння сілавікоў і паўстанцаў у Алматы. На відэа чутныя выбухі, паднімаюцца клубы дыму.
З Алматы сёння паступае супярэчлівая інфармацыя. Паведамлялася аб тым, што вайскоўцы цалкам зачысцілі горад ад пратэстоўцаў. Аднак карэспандэнт Цімур Ермашоў у эфіры «Настоящего времени» распавёў, што Алматы цалкам пакінула паліцыя.