Кіраўнік КДБ разлічвае, што мабілізацыя выратуе расейскае войска
- 11.10.2022, 21:25
Іван Церцель думае, што пасля мабілізацыі баявыя дзеянні ўступяць у ключавую фазу.
Старшыня беларускага КДБ Іван Церцель разлічвае, што пераломны момант у вайне Расіі супраць Украіны пасля абвяшчэння Пуціным частковай мабілізацыі можа наступіць у лістападзе-лютым.
Пра гэта ён заявіў падчас інфармавання ў пытаннях вайсковай-палітычнай абстаноўкі.
«Калі Расейская Федэрацыя якасна правядзе мабілізацыю, забяспечыць сваю групоўку тэхнічнымі сродкамі і перадавымі ўзбраеннямі, дык баявыя дзеянні ўступяць у ключавую фазу. З нашых ацэнак, у перыяд лістапада гэтага года да лютага наступнага будзе пераломны момант», - цытуе Церцеля БелТА.