BE RU EN

У Гомелі звольнілі некалькіх супрацоўнікаў дзяржаўнага радыё

  • 12.10.2022, 20:47

Іх абвінавацілі ў падтрымцы пратэстоўцаў у 2020 годзе.

На «Гомельскім гарадскім радыё» звольнілі некалькіх супрацоўнікаў – радыёвядоўцаў абвінавацілі ў падтрымцы пратэстоўцаў у 2020 годзе. Напярэдадні іх імёны з'явіліся ў праўладных тэлеграм-каналах.

У аўторак, 11 лістапада, у праўладным тэлеграм-канале з'явіліся допіс, дзе нібыта адзін з падпісчыкаў паскардзіўся на радыё 107.4FM у Гомелі, заснавальнік якога - мясцовы выканкам. У эфіры, са слоў карыстальніка, «так распісваюць добрыя якасці нейкага Ю. А. Дудзя, распавядаюць, які ён паспяховы, знакаміты і файны», які, на думку аўтара, «утоптваў у бруд нашу краіну». Абурыла яго і тое, што вядоўца павіншаваў расейскага журналіста з днём нараджэння.

Пасля ў канале выклалі скрыншоты з сацсетак радыёвядоўцаў Арцёма Забірана і Яраслава Бычкоўскага, сярод іх — кліп Касты «Выходзь гуляць», відэа Максіма Каца пра Ніну Багінскую, лайкі на допісы, дзе ёсць БЧБ-сімволіка.

Як стала вядома «Зеркалу», Забіран і Бычкоўскі ўжо звольненыя. Яшчэ раніцай у сераду, 12 кастрычніка, іхнія прозвішчы былі на сайце «Гомельскага гарадскога радыё», але да сярэдзіны дня зніклі.

Сам Забіран выклаў допіс у фэйсбуку з працоўнай кніжкай і подпісам: «Ну, што ж… Гэта былі 3 файныя гады працы ў добрым калектыве. Я буду сумаваць».

Са слоў крыніцы, знаёмай з сітуацыяй, пазбавіліся працоўных месцаў і іншыя супрацоўнікі, а ў калектывах іншых гомельскіх дзяржаўных СМІ пачаліся праверкі.

Апошнія навіны