BE RU EN

Міністр абароны Брытаніі: Пуцін усвядоміў, што Расея не з'яўляецца звышдзяржавай

  • 12.10.2022, 21:27

Расейскае кіраўніцтва паверыла ва ўласную непераможнасць, назіраючы за калонамі танкаў на парадзе.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін зразумеў, што Расея не з'яўляецца звышдзяржавай на фоне хібаў у вайне супраць Украіны.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву міністра абароны Брытаніі Бэна Уолеса ў інтэрв'ю Evening Standard.

Ён адзначыў, што Расея цяпер саступае ва Украіне праз "свае вайсковыя магчымасці" і памылковыя "стратэгічныя меркаванні" свайго кіраўніцтва.

Паводле ягоных слоў, расейскае кіраўніцтва паверыла ва ўласную непераможнасць, назіраючы за калонамі танкаў на парадзе, хаця гэта быў "тлум".

«Звышдзяржавы саступалі ў войнах: СССР у Афганістане, ЗША ў Віетнаме. Вялікія краіны не раз былі вымушаныя пагаджацца з паразай ад суседа або ад іншай краіны... Але галоўнае вось у чым. Ён (Пуцін - рэдакцыя) кагадзе выявіў, што (Расея - рэдакцыя) не звышдзяржава», - заявіў міністр.

Апошнія навіны