80% фінаў падтрымліваюць выдачу Украіне больш цяжкага ўзбраення
- 16.10.2022, 21:49
Апытанне.
Згодна са звесткамі сацыялагічнага апытання, праведзенага кампаніяй Kantar Public, большасць жыхароў Фінляндыі падтрымліваюць Украіну ў яе супрацьстаянні расейскай агрэсіі. Пра гэта паведамляе Yle.
84% рэспандэнтаў пагадзіліся са сцвярджэннем, што адзіны спосаб спыніць вайну ва Украіне ў тым, каб вывесці расейскія войскі з акупаваных тэрыторый, і толькі 9% не пагадзіліся з гэтай тэзай. Амаль 80% апытаных сказалі, што для паскарэння заканчэння вайны Украіне трэба даць цяжэйшае ўзбраенне.
Крыху больш за палову рэспандэнтаў мяркуюць, што сяброўства Украіны ў ЕЗ і NАТО павінна быць хуткім.
53% апытаных заявілі, што звычайныя расейскія грамадзяне нясуць хоць нейкую адказнасць за агрэсіўную вайну іх краіны ва Украіне.
Акрамя таго, 90% апытаных сцвярджаюць, што Фінляндыя не можа нармалізаваць стасункі з Расеяй, пакуль прэзідэнт Уладзімір Пуцін застаецца ва ўладзе. Толькі 6% не пагадзіліся з гэтым пунктам гледжання.
Амаль чатыры з 10 рэспандэнтаў сказалі, што яны занепакоеныя магчымым распаўсюджваннем вайны ва Украіне на Фінляндыю, а двое з 10 заявілі, што іх такая далягляд зусім не хвалюе. У той жа час занепакоенасць перспектывай ядзернай вайны выказалі больш за палову апытаных.