BE RU EN

У Кіеве з'явілася вуліца Кастуся Каліноўскага

  • 27.10.2022, 23:34

Даўней гэтая вуліца называлася Астраханскай.

Кіеўскія ўлады перайменавалі больш за 40 вуліц, завулкаў і плошчаў, назвы якіх звязаныя з Расеяй і савецкай мінуўшчынай. Адпаведныя пастановы прыняла Кіеўская раду падчас пасяджэння 27 кастрычніка, паведаміў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко, інфармуе «Украінская праўда».

Новыя назвы для вуліц, завулкаў, бульвараў, праспектаў і плошчаў сталіцы выбіралі кіяне ў праграме «Кіеў лічбавы».

Акрамя ўкраінскіх дзеячаў, увекавечаныя і асобныя замежныя.

Сярод апошніх - наш герой Кастусь Каліноўскі, у гонар якога перайменаваная вуліца Астраханская. Гэта вуліца знаходзіцца ў Дняпроўскім раёне, у мясцовасці Старая Дарніца.

Апошнія навіны