BE RU EN

Беларус знайшоў у краме тавар за адну капейку

  • 9.10.2022, 20:55

Гэта падобна да рэкорду.

Выданне Onlíner працягвае марафон цэннікаў, якія выклікаюць усмешку. У папярэдніх сэрыях: кніжная закладка за 10 капеек, мяшок свіных шкур за 16 капеек за кілаграм, новыя жаночыя туфлі з крамы канфіскату за 96 капеек. Чытач сайту Іван з Менска знайшоў тавар яшчэ таннейшы - за 1 капейку за кілаграм.

Вашай увазе прапаноўваюцца супавыя косткі са свініны, ялавічыны і птушкі.

Іван убачыў гэтыя мяшкі за 1 капейку за кілаграм у Менску ў «Кароне-Замак». "Сабе не браў, зрабіў толькі фота праз смешную цану, яна выклікала ўсмешку", – расказаў чытач карэспандэнту Onlíner. Мяшок костак вагой 2,3 кілаграма можна ўзяць за 2 капейкі.

Калі Вы паспелі пакруціць носам, то гэта дарма: на ялавічных костках робяць шыкоўны халадзец.

Апошнія навіны