BE RU EN

Беларусь рыхтуецца адправіць у Расею 13 эшалонаў з баявымі прыпасамі

  • 9.10.2022, 20:15

РФ ліхаманкава шукае рэсурсы для вядзення вайны

У Генеральным штабе Узброеных сіл Украіны сцвярджаюць, што расейскае войска можа выкарыстоўваць баявыя прыпасы са складоў у Беларусі для ваенных дзеянняў ва Украіне. Пра гэта гаворыцца ў вечаровай справаздачы з аперацыйнай інфармацыяй за 9 кастрычніка.

«Кіраўніцтва Расейскай Федэрацыі ажыццяўляе захады для пошуку дадатковых рэсурсаў для вядзення вайны. Цяпер вядуцца перамовы з трэцімі краінамі пра закуп артылерыйскіх набояў, мінамётных мін і камплектовых дэталяў да рэактыўных сістэм залпавага агню. Іншай крыніцай паставак застаюцца вайсковыя склады і арсеналы Беларусі», - гаворыцца ў справаздачы.

Паводле інфармацыі ўкраінскага Генеральнага штаба, найбліжэйшым часам з Беларусі "плануецца перамяшчэнне на тэрыторыю Расеі яшчэ трынаццаці эшалонаў з баявымі прыпасамі і матэрыяльна-тэхнічнымі сродкамі".

Апошнія навіны