Эксперт: Пры пабудове Крымскага моста раскралі шмат сродкаў
- 9.10.2022, 20:27
Менавіта з гэтай прычыны ён выявіўся нетрывалым.
Дзяржава-агрэсар Расея пасля выбуху ў акупаваным Крыме не здалее хутка аднавіць Крымскі мост. Аднавіць рух па эстакадзе адразу не выйдзе. Мы будзем бачыць зніжэнне паставак расейскім войскам на поўдні, што прычыніцца да праблем для акупантаў з лагістыкай на Херсоншчыне. Пра гэта заявіў кіраўнік Цэнтра вайскова-прававых даследаванняў Аляксандр Мусіенка.
Як паведамляе «24 канал», ён расказаў пра тое, што ў кароткатэрміновай перспектыве Крымскі мост расейцам аднавіць не выйдзе. Не трэба зважаць на адпраўку акупантамі першага цягніка ў Крыму пасля выбухаў.
Паводле ягоных слоў, расейцы неаднаразова хлусілі на тэму выбуху на Крымскім мосце. Яны сцвярджалі, што абмежаванняў на праход суднаў не было.
«Напраўду мы ж ведаем, што абмежаванні былі, і нават на карце быў прыкметны вялікі затор з суднаў, якія спрабавалі прайсці праз Керчанскую пратоку», – адзначыў эксперт.
З пункту гледжання вайсковага эксперта аднавіць рух па Крымскім мосце акупанты хутка не здалеюць. Неўзабаве будзе прыкметна, як расейцы знізілі інтэнсіўнасць паставак узбраенне праз мост.
«На сённяшні дзень мы можам канстатаваць, што аднавіць рух па Крымскім мосце хутка не выйдзе. У будучыні, я мяркую, што мы будзем назіраць змяншэнне інтэнсіўнасці пастаўкі зброі ды тэхнікі праз Крымскі мост», - сказаў спецыяліст.
Таксама ён дадаў, што ў выніку акупанты сутыкнуцца з праблемамі ў лагістыцы ў Херсонскай вобласці.
Што да разбурэнняў, можна прыйсці да высновы, што Крымскі мост не з'яўляецца трывалым збудаваннем.
"Улічваючы разбурэнні, можна меркаваць, што мост не трывалы, і шмат сродкаў у часе будаўніцтва проста скралі", - падкрэсліў Аляксандр Мусіенка.