BE RU EN

У Мазыры на сустрэчнай палосе адбылося ДТЗ з удзелам самахода ДАІ

  • 9.10.2022, 20:31

Міліцыянты сцвярджаюць, што ў іх былі ўвамкнутыя ліхтары.

У Мазыры адбылося ДТЗ з удзелам службовага аўтамабіля ДАІ "Джылі".

Экіпаж хутка рухаўся, як паведамляе ДАІ, на дапамогу іншаму патрулю, што затрымліваў правапарушальніка, які чыніў супраціўленне.

Пры гэтым, як сцвярджаюць міліцыянты, былі ўвамкнутыя ліхтары чырвонага і сіняга колераў, а таксама гукавая сірэна.

Супрацоўнікі ДАІ выехалі на палосу сустрэчнага руху для аб'езду транспарту, які спыніўся – дзе і адбылося сутыкненне з аўтамабілем «Форд Фокус», за стырном якога быў 42-гадовы тутэйшы жыхар. Кіроўца здзяйсняў паварот налева.

У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, аўтамабілям прычыненыя механічныя пашкоджанні.

Апошнія навіны