УСУ знішчылі штаб брыгады РФ з дзясяткамі акупантаў
- 9.10.2022, 21:19
Штаб акупантаў РФ знаходзіўся ў сутарэнні двухпавярховага дома.
У расейскім Бірску пахавалі маёра войска РФ Валерыя Голубева, ліквідаванага ва Украіне.
Расказваючы аб ліквідацыі Голубева, мясцовы расейскі дэпутат паведаміў, што разам з Голубевым знішчылі штаб 38-й АМСБр УС РФ, а таксама ліквідавалі больш за 20 расейскіх акупантаў, паведамляе Страткам УСУ.
«Са слоў загінуў пры прапрацоўцы стратэгічнага наступу ў штабе. Штаб знаходзіўся ў склепе двухпавярховага дома, альбо «змалявалі» квадракоптарамі, альбо хтосьці з мясцовых навёў.... Прыляцела 3 ракеты і зараз загінулі больш за 20 чалавек, якія знаходзіліся ў штабе», - напісаў сябар ліквідаванага.