Рэжым Лукашэнкі, магчыма, перадае войску РФ свае танкі
- 9.10.2022, 21:58
Бранятэхніку могуць здымаць з захоўвання ўзброеных сіл Беларусі.
У сетцы з'явілася відэа эшалона з вайсковай тэхнікай, які накіроўваецца з Беларусі ў бок РФ. Магчыма, рэжым Лукашэнкі перадае Расеі знятыя з захоўвання танкі.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram-каналы, якія займаюцца маніторынгам перамяшчэння расейскіх вайскоўцаў.
Відэа знята на станцыі Ворша Віцебскай вобласці. Дата здымкі - меркавана раніца 9 кастрычніка. На відэа можна заўважыць не менш за 12 танкаў Т-72А, а таксама вагон з вайскоўцамі (магчыма, варта аховы эшалона).
Варта адзначыць, што танкі Т-72А не выкарыстоўваюць узбраенне ў Беларусі. Асноўны баявы танк беларускага войска - Т-72Б. У адкрытых крыніцах няма інфармацыі аб праграмах мадэрнізацыі танкаў Т-72А у РФ ці РБ, што выключае версію аб магчымай адпраўцы тэхнікі на мадэрнізацыю ў РФ.
З гэтага відэа можна меркаваць, што рэжым Лукашэнкі пачаў перадачу Расеі цяжкай бранятэхнікі, знятай з захоўвання, а таксама, што названыя танкі былі зняты з захоўвання ўзброеных сіл Беларусі.