BE RU EN

У Беларусі затрымалі кіраўніцу незалежнага прафзвязу «Нафтана» Вольгу Брыцікаву

  • 1.11.2022, 21:48

Яе затрымалі паводле адміністрацыйнага артыкулу.

Карнікі затрымалі кіраўніцу незалежнага прафзвязу працаўнікоў «Нафтана» Вольгу Брыцікаву. Пра гэта паведаміў 1 лістапада праваабарончы цэнтр "Вясна".

Вольгу затрымалі паводле адміністрацыйнага артыкулу. Цяпер яна знаходзіцца ў Наваполацкім аддзеле ўнутраных спраў.

Вольга Брыцікава - адна з лідэрак пратэставага руху на «Нафтане» пасля выбараў 2020 года. Менавіта яна абвясціла патрабаванні працоўных да ўлады (тады яе вельмі ўважліва слухаў на той момант кіраўнік КДК, а цяпер кіраўнік КДБ Іван Церцель) і кіраўніцтву прадпрыемства. Вольга працавала на прадпрыемстве 16 гадоў і праз сваю пазіцыю была звольненая. У траўні яна выйшла на волю пасля 75 дзён арышту за выказванні супраць вайны.

Апошнія навіны