УСУ збілі гелікаптэр Мі-8 і беспілотнік акупантаў
- 1.11.2022, 21:53
Збіць Мі-8 і БЛА выпала ў Данецкай вобласці.
Украінскія вайскоўцы сёння, 1 лістапада, збілі расейскі гелікаптэр Мі-8 у Данецкай вобласці.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву камандавання Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны.
«Зенітным ракетным падраздзяленнем паветранага камандавання «Усход» а 9-й гадзіне збіты расейскі гелікаптэр Мі-8», - гаворыцца ў паведамленні.
Ужо праз 3 гадзіны УСУ збілі беспілотны лятальны апарат аперацыйна-тактычнага ўзроўню.
Збіць варожыя гелікаптэр і беспілотнік вайскоўцы здалелі ў Данецкай вобласці.