У Бранскай вобласці на мяжы з Беларуссю і Украінай узарвалі лінію электраперадачаў
- 10.11.2022, 21:43
Цэлы раён застаўся без святла.
У Бранскай вобласці падарвалі апору лініі электраперадачаў 110 кв. Пра гэта паведаміў губернатар Аляксандр Багамаз.
«У Клімаўскім раёне ў выніку падрыву апоры ЛЭП 110 квт адсутнічае электразабеспячэнне. Аператыўныя службы працуюць на месцы. У найбліжэйшы час усё электразабеспячэнне будзе пераведзенае на запасную лінію», – паведаміў кіраўнік рэгіёну.
Клімаўскі раён мяжуе з Чарнігаўскай вобласцю Украіны і з Гомельскай вобласцю.