BE RU EN

На ЧС у футболе ў Катары забаранілі прадаваць піва: яго аддадуць краіне-пераможцы

  • 21.11.2022, 20:16

Чэмпіянат свету стартаваў учора.

Усё нерэалізаванае піва, якое забаранілі прадаваць на чэмпіянаце свету ў футболе ў Катары, уручаць краіне-пераможцы. Аб гэтым у Twitter паведаміла кампанія Budweiser, якая з'яўляецца адзінай маркай, дазволенай да продажу на аб'ектах чэмпіянату свету.

«Краіна-пераможца атрымае «Буды», - сказана ў паведамленні. Тэкст суправаджаецца фатаграфіяй з мноствам скрынак з півам.

Аб'ёмы і механізм размеркавання не ўдакладняюцца.

Чэмпіянат свету ў футболе праходзіць у Катары з 20 лістапада да 18 снежня. Раз афіцыйнай рэлігіяй там з'яўляецца іслам, у краіне забароненае выпіванне алкаголю ў грамадскіх месцах. За два дні да пачатку чэмпіянату ў Катары забаранілі продаж алкаголю на стадыёнах, яго можна прадаваць толькі ў фан-зонах.

Budweiser з 1985 году з’яўляецца адзіным півам, дазволеным да продажу на аб'ектах чэмпіянату свету. За эксклюзіўны статус AB InBev, якая валодае маркай Budweiser, плаціць па 75 млн даляраў кожныя чатыры гады.

Апошнія навіны