BE RU EN

УСУ атрымалі ад Турцыі ракеты TRLG-230 і SUNGUR

  • 21.11.2022, 21:23

Ракеты SUNGUR здольныя знішчаць іранскія дроны-камікадзэ Shahed 136.

Турцыя перадала ўкраінскім Узброеным сілам высокадакладныя ракеты TRLG-230 для рэактыўных сістэм залпавага агню і ракеты "SUNGUR" класа "паветра-паветра" для Bayraktar TB2, здольныя знішчаць іранскія дроны-камікадзэ Shahed 136.

Пра гэта інфармуюць аналітыкі сайта Oryx, якія сочаць за ўзбраеннем, што перадаюць Украіне.

Адзначаецца, што ўзбраенне вырабляе турэцкая вайскова-прамысловая кампанія Rocketsan.

Так, ракеты TRLG-230 паступілі ва Украіну яшчэ ўлетку, аднак вядома аб гэтым стала толькі цяпер. Пакуль дакладна невядома, набытае гэтае ўзбраенне або атрыманае ў выглядзе дапамогі.

Апошнія навіны