BE RU EN

Топ-5 займальных фільмаў для прагляду ў суботу-нядзелю

  • 5.11.2022, 21:14

У кожным з іх знялася аскараносная акторка Джэсіка Чэстэйн.

Галівудская акторка Джэсіка Чэстэйн не толькі таленавітая ў сваёй сфэры, але і з'яўляецца вельмі добрым чалавекам. Зорка не засталася ў баку ад вайны ва Украіне і наведала Украіну ў жніўні, каб выказаць падтрымку.

Unian.net прапануе паглядзець найлепшыя фільмы, якія праславілі Джэсіку Чэстэйн на ўвесь свет.

«Дрэва жыцця»

Здымкі ў драме «Дрэва жыцця» сталі сапраўдным прарывам для Чэстэйн. За ролю ў гэтым фільме яна атрымала "Залатую пальмавую галіну".

У цэнтры сюжэту 11-гадовы Джэк, які назірае за добрымі ўчынкамі сваёй мамы ў той час як бацька спрабуе навучыць яго ставіць на першае месца сябе. Кожны з бацькоў спрабуе перавабіць Джэка на свой бок. Але аднойчы дзіця сутыкаецца з болем, пакутамі і смерцю, і цяпер яму трэба па-новаму зірнуць на свет.

«Сховішча»

Кёртыс - просты працоўны, які жыве ў невялікім мястэчку ў штаце Агаё разам са сваёй беспрацоўнай жонкай Самантай і дачкой Ганнай, якая надоечы страціла слых. Іхняе жыццё цячэ цалкам шчасліва, пакуль Кёрціс не пачынае бачыць начамі апакаліптычныя сны пра вялікую навальніцу з тарнада, якія пагражаюць жыццю ягонай сям'і. Кожны раз раніцой ён пачуваецца ніякаата і пачынае сумнявацца, ці не вар’яцее ён. Пакуль гэта доўжыцца, Кёрціс наважвае пабудаваць у двары надзейнае штармавое сховішча, якое мае засцерагчы ягоную сям'ю і яго самога ад насоўвання небяспекі.

«Прыслуга»

І хоць у гэтым фільме Чэстэйн адыграла другарадную ролю, яна ўсё ж была намінаваная на прэміі Оскар, BAFTA і «Залаты глобус».

Падзеі фільма пераносяць нас у штат Місісіпі ў 1960-я гады падчас руху за грамадзянскія правы чарнаскурых у ЗША. Так, галоўная гераіня Скітар пасля заканчэння ўніверсітэта марыць стаць пісьменніцай і набыць папулярнасць. Але прыстойнай дзяўчыне з Поўдня ў тыя часы варта было думаць пра тое, як выйсці замуж і займацца домам, а не аб тым, як ладзіць кар'еру.

«Мама»

Для Джэсікі Чэстэйн роля ў гэтым фільме стала нязвыклай, бо да гэтага яна здымалася збольшага ў драмах. А гэтым разам ёй давялося пераўвасобіцца і граць у фільме жахаў.

У цэнтры сюжэту дзве дзяўчынкі, якія пражылі ў закінутай хаціне ў гушчары лесу пяць гадоў. Аднойчы іх знаходзіць маладая сужэнская пара, якая выявілася іхнімі сваякамі. Але дзяўчаткі не самотныя, яны маюць маці, і яна прыходзіць з цемры.

«Небяспечная гульня Слоўн»

Элізабэт Слоўн - самая запатрабаваная лабістка. Яна вядзе палітычныя гульні ды спрытна маніпулюе навакольнымі. Яна ніколі не саступае. Але як толькі ёй трапляецца самая складаная справа ў кар'еры, яна разумее, што цана перамогі можа быць занадта высокай.

Апошнія навіны