BE RU EN

Зяленскі: Іран схлусіў нават у прызнанні паставак беспілотнікаў у Расею

  • 5.11.2022, 21:42

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што ніхто з тэрарыстаў або іхніх хаўруснікаў не застанецца беспакараным.

З’явіліся паведамленні з Ірана ад афіцыйных прадстаўнікоў. Там наважылі прызнаць, што пастаўлялі беспілотнікі для расейскага тэрору. Але і ў гэтым прызнанні яны схлусілі.

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 5 лістапада ў вечаровым звароце да ўкраінцаў.

- Мы штодзень збіваем іранскія дроны мінімум па дзесяць штук, а іранскі рэжым сцвярджае, што нібыта даў крыху і яшчэ да пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Толькі за адзін учорашні дзень было знішчана 11 "Шагедаў". Мы дакладна ведаем, што іранскія інструктары вучылі расейскіх тэрарыстаў карыстацца дронамі, а ў Тэгеране пра гэта наогул маўчаць, - адзначыў ён.

Зяленскі падкрэсліў, што калі ў Іране і надалей будуць хлусіць аб відавочным, то гэта азначае, што свет будзе прыкладаць яшчэ больш намаганняў, каб расследаваць тэрарыстычнае супрацоўніцтва расейскага ды іранскага рэжымаў і тое, чым Расея плаціць Ірану за такое супольніцтва.

- Не будзе такога ў сучасным свеце, каб хтосьці з тэрарыстаў або іхніх супольнікаў застаўся беспакараным, - падсумаваў украінскі прэзідэнт.

Апошнія навіны