BE RU EN

СБУ наклала арышт на маёмасць кіраўніка «Матор Січ»

  • 5.11.2022, 22:02

Алігарха, які супрацоўнічаў з Лукашэнкам, абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе.

Служба бяспекі Украіны наклала арышт на ўсю маёмасць прэзідэнта «Матор Січ» Вячаслава Багуслаева, які абвінавачваецца ў дзяржаўнай здрадзе. Пра гэта паведамляе "Апостраф" са спасылкай на прэсавы цэнтр службы.

Паводле звестак службоўцаў, быў накладзены арышт на ўсю маёмасць не толькі прэзідэнта кампаніі «Матор Січ» Вячаслава Багуслаева, але і начальніка дэпартамента замежнаэканамічнай дзейнасці прадпрыемства. Абодва, як нагадваюць у СБУ, падазраюцца ў дзяржаўнай здрадзе і працы на дзяржаву-агрэсара.

Агульная сума арыштаваных актываў складае блізу 1 млрд грыўняў - гаворка ідзе пра грашовыя сродкі ў грыўнях, а таксама транспарт і нерухомасць фігурантаў. У часе расследавання супрацоўнікі СБУ выявілі, што кіраўнік "Матор Січы" з'яўляецца акцыянерам банка, якому належыць 100% карпарацыйных правоў яшчэ адной фінансавай установы – ПАТ "Матор Банк".

Таксама супрацоўнікі СБУ выявілі дачыненне іоп-кіраўніка да камерцыйнай дзейнасці некалькіх украінскіх прадпрыемстваў, у якіх ён валодае вялікім пакетам акцый.

Адзначым, што Багуслаеў супрацоўнічаў і з Лукашэнкам. У 2011 годзе Матор Січ набыла Аршанскі авіярамонтны завод. Аднак супрацоўніцтва не ўдалося. У 2018 годзе Лукашэнка нацыяналізаваў прадпрыемства.

Апошнія навіны