BE RU EN

Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі ўзяўся за праверку падарункавых сэртыфікатаў

  • 14.12.2022, 21:27

КДК высвятляе, ці маюць яны «тэрмін прыдатнасці».

Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі ўзяўся за падарункавыя сэртыфікаты. Ва ўстанове спрабуюць разабрацца, ці ёсць так званы тэрмін прыдатнасці ў падарункавых сэртыфікатаў, інфармуе прэсавая служба КДК.

У КДК Гомельскай вобласці задалі пытанне, наколькі справядлівым з'яўляецца той факт, што падарункавыя сэртыфікаты нельга рэалізаваць пасля таго, як у іх скончыўся тэрмін прыдатнасці.

Адзначаецца, што шмат якія арганізацыі гандлю і выканання паслуг у якасці падарунка прапануюць купляць менавіта падарункавыя сэртыфікаты. Згодна з заканадаўствам, гэтыя сэртыфікаты могуць быць бестэрміновымі або выдавацца на працяглыя тэрміны. Прадаўцы, у сваю чаргу, могуць прадугледжваць парадак і ўмовы іх падаўжэння.

Ва ўстанове заўважаюць, што гэта адбываецца толькі "ў тэорыі", а на вось на практыцы дзеянні падарункавых сэртыфікатаў абмежаваныя тэрмінамі, ад 2 да 6 месяцаў, і не маюць магчымасці падаўжэння.

Каб высветліць, наколькі гэта справядліва і чаму правы прадаўцоў мацней абароненыя, чым правы спажыўцоў, Камітэт дзяржкантролю прыняў пастанову правесці гарачую лінію 15-16 снежня гэтага года.

Паведамляецца, што на «гарачую лінію» беларусы могуць паведаміць звесткі аб праблемных пытаннях, якія ў іх узнікаюць падчас рэалізацыі падарункавых сэртыфікатаў. У тым ліку, аб адмовах арганізацый гандлю і паслуг у іх падаўжэнні або вяртанні грашовых сродкаў у тым выпадку, калі ягоны ўладальнік мае на гэта аб'ектыўныя прычыны.

Акрамя таго, камітэт таксама цікавіць меркаванне і прадстаўнікоў суб'ектаў прадпрымальніцтва, якія рэалізуюць тавары праз падарункавыя сэртыфікаты, аб праблемах у гэтай сфэры дзейнасці і шляхах іх развязання.

Апошнія навіны