Расея перакідвае войскі і тэхніку з цэнтральнай часткі Беларусі да ўкраінскай мяжы
- 20.12.2022, 17:52
Перакідваецца тэхніка, якую раней прывезлі на палігоны з мабілізаванымі расейцамі.
Расея пачала перакідваць на поўдзень Беларусі тэхніку, раней прывезеную на палігоны з расейскімі мабілізаванымі. Пра гэта паведамляе ТСН са спасылкай на беларускую маніторынгавую групу.
Паведамляецца, што цягам сённяшняга дня, 20 снежня, расейскія акупанты перавозяць танкі, грузавікі і свой асабовы склад з беларускіх палігонаў у паўночнай і цэнтральнай частках краіны, дзе яны дыслакаваліся, на поўдзень – бліжэй да мяжы з Украінай.