BE RU EN

Фота Мэсі з Кубкам свету пабіла рэкорд у колькасці «падабаек» у Instagram

  • 20.12.2022, 21:25

Да гэтага самай «упадабанай» фатаграфіяй быў здымак курынага яйка.

Фатаграфія нападніка каманды Аргентыны ў футболе Ліянэля Мэсі пасля перамогі на чэмпіянаце свету-2022 у Катары пабіла рэкорд у колькасці адзнак «Падабаецца» ў сацыяльнай сетцы Instagram. Толькі за два дні з моманту публікацыі здымак набраў больш за 60 млн "падабаек".

«Чэмпіёны свету! Мне столькі разоў гэта снілася, я так гэтага хацеў, што дагэтуль не магу паверыць… Шчыра дзякую маёй сям'і, усім, хто падтрымліваў мяне, хто верыў у нас. Мы яшчэ раз прадэманстравалі, што аргентынцы, калі ваююць разам і згуртавана, здольныя дасягнуць мэт, якія паставілі перад сабой. Заслуга належыць камандзе, якая вышэйшая за індывідуальнасці, гэта моц усіх, хто змагаўся за тую ж мару, якая была марай усіх аргентынцаў… Мы зрабілі гэта! Убачымся неўзабаве!» - пракаментаваў здымак Ліянэль Мэсі.

Да гэтага самай «упадабанай» фатаграфіяй у Instagram быў здымак курынага яйка на белым фоне. На 20 снежня фота налічвае блізу 56,5 млн адзнак "Падабаецца".

Апошнія навіны