У Курскай вобласці РФ прагрымела сэрыя выбухаў
- 20.12.2022, 21:41
Упалі чатыры набоі.
У аўторак, 20 снежня, у вёсцы Махнаўцы Курскай вобласці ўпалі чатыры набоі. Паводле звестак мясцовых улад пацярпела жанчына.
Пра гэта паведаміў губернатар Курскай вобласці Раман Старавойт.
Ён таксама дадаў, што пашкоджанні атрымалі тры дамы. У адным з іх шугануў пажар.
Губернатар вобласці традыцыйна абвінаваціў у абстрэле УСУ. Пацвярджэнняў гэтаму няма.