BE RU EN

Лукашысты абралі сваім сімвалам шасцярэньку

  • 21.12.2022, 9:33

Паказальна.

Лукашысты ўжо гадамі ездзяць па краіне з песнямі беларускай папсы з калонак і лукашысцкімі сцягамі з вокнаў. А сёлета год сваёй «плённай дзейнасці» яны адзначылі канцэртам у Менску ў Палацы культуры прафзвязаў, вядоўцай была жонка памерлага Уладзіміра Макея Вера Палякова, піша «Наша Ніва».

Што асабліва характэрна, сваім «знакам адзінства» арганізатары абралі… шасцярэньку! Гэта тое, што, на іхнюю думку, «аб'ядноўвае» прыхільнікаў рэжыму. Лукашысты атрымалі ў якасці падарункаў стылізаваныя шасцярэнькі.

Апошнія навіны