BE RU EN

Названыя аўтамабілі, якія часцей за ўсё ламаюцца пасля заканчэння гарантыі

  • 21.12.2022, 9:47

Яны могуць літаральна збанкрутаваць свайго ўладальніка.

Брытанская кампанія Warrantywise, што прадае пашыраную гарантыю на патрыманыя аўтамабілі, склала рэйтынг аўтамабільных марак, мадэлі якіх пачынаюць сур'ёзна ламацца пасля заканчэння завадской гарантыі.

На думку экспертаў фірмы, у спісе машынаў, не старэйшых за 10 гадоў, найменш праблемнымі былі Honda, Toyota і Hyundai, а вось прэміяльныя немцы і брытанцы могуць літаральна збанкрутаваць свайго ўладальніка.

"Гэтыя вынікі дакладна паказваюць, што валоданне прэміяльным аўтамабілем азначаюць прэміяльныя выдаткі", – адзначыў генеральны дырэктар Warrantywise Лоўрэнс Уітакер. На ягоную думку, шмат у чым высокі кошт рамонту выкліканы тым, што сучасныя аўтамабілі маюць складаную канструкцыю і абсталёўваюцца прасунутай электронікай.

Найбольш праблемнай маркай аналітыкі кампаніі назвалі Porsche: гэтая марка набрала 35,1 бала з 100 магчымых (чым ніжэйшы вынік, тым больш было зваротаў пасля заканчэння гарантыі). Пры гэтым паказана, што самы дарагі рамонт, які запатрабаваўся аўтамабілю гэтай маркі каштаваў 10785 фунтаў стэрлінгаў (блізу 850 000 рублёў).

Дарэчы, у некаторых выпадках кошт рамонту станавіўся проста залімітавым. Напрыклад, аднойчы за рамонт пазадарожніка маркі Land Rover, у якога скончылася гарантыя, было заплачана 23890 фунтаў. Праўда, складальнікі рэйтынгу не ўдакладнілі, што гэта была за паломка.

А поўны спіс выглядае вось так (у дужках указаны кошт самага дарагога рамонту; у фунтах стэрлінгаў):

Porsche (£10 784,60) 35,1

Land Rover (£23 889,53) 40,2

Jaguar (£16 990,02) 48,2

Alfa Romeo (£6 760,32) 52,4

Audi (£17 212,42) 58,6

BMW (£19 678,80) 59,8

Mercedes-Benz (£23 302,20) 60,4

Vauxhall (£8 368,80) 68,0

Volvo (£9 633,60) 68,9

Audi (£9 003,91) 69,4

Апошнія навіны