У Беларусі забаранілі папулярную марку пральнага парашку
- 21.12.2022, 10:09
Сродак прызначаўся для мыцця дзіцячай бялізны з першых дзён жыцця.
Паводле вынікаў лабараторных даследаванняў, спецыялісты Гарадзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя прыйшлі да меркавання, што парашок маркі "Вушасты нянь" не адпавядае патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у паказніках бяспекі.
Размова ідзе пра пральны парашок для дзіцячай бялізны з першых дзён жыцця (для ўсіх тыпаў мыцця) вытворцы АТ "Неўская касметыка". Даследаваўся пачак масай нета 800 г. Паводле высновы спецыялістаў, парашок не адпавядаў патрабаванням у паказніку вострай таксічнасці і класу небяспекі.
З тых самых прычынаў не прайшоў тэст і сродак для мыцця дзіцячага адзення і бялізны «Бусляня».