BE RU EN

Pink Floyd сабрала 500 тысячаў фунтаў для падтрымкі ўкраінцаў

  • 25.12.2022, 21:15

Грошы паступяць у некалькі гуманітарных фондаў.

Брытанскі рок-гурт Pink Floyd сабраў на падтрымку Украіны больш за 500 тысячаў фунтаў стэрлінгаў – ад продажу сінгла Hey, Hey, Rise Up. Грошы паступяць у некалькі гуманітарных фондаў. Сінгл быў запісаны супольна з лідарам украінскага гурта «Бумбокс» Андрэем Хлыўнюком.

Прэм'ера кліпа адбылася ў YouTube 7 красавіка. З таго часу яго паглядзелі больш за 11 мільёнаў чалавек.

Кампазіцыю запісалі Дэвід Гілмар і Нік Мэйсан, якія гралі ў Pink Floyd на піку папулярнасці гурта. У стварэнні кліпа таксама ўдзельнічалі рэжысёр Ніцін Соўні і бас-гітарыст Гай Прат

У Hey, Hey, Rise Up Pink Floyd аранжыравалі ўкраінскую песню «Ой, у лузі червона каліна» (Червона каліна), якую праспяваў Андрэй Хлыўнюк. Акрамя таго, ва ўступе выкарыстаны запіс песні ў выкананні Нацыянальнага хору Украіны імя Рыгора Вяроўкі.

Апошнія навіны