Расейская мытня не пусціла ў Беларусь біўні маманта
- 27.12.2022, 21:28
Фотафакт.
Расейскія мытнікі і супрацоўнікі ФСБ спынілі вываз біўняў маманта з Расеі ў Беларусь.
Аўтамабіль спынілі ў Смаленскай вобласці Расеі. Тры скрыні з біўнямі знайшлі сярод офіснага абсталявання, запчастак, электрапрыбораў, кардону і ўпаковак для фастфуду. Усяго было канфіскавана 97 разцоў маманта агульнай масай больш за тону. Кошт біўняў ацэньваецца на 16 млн расейскіх рублёў (227 тысячы даляраў), паведамляе Цэнтральная мытная ўправа ФМС Расеі.
З высновы экспэрта расейскага Міністэрства культуры, біўні з'яўляюцца культурнай каштоўнасцю, іх вываз дазволены толькі пры наяўнасці ліцэнзіі.