BE RU EN

Цана газу ў Еўропе ўпала да даваеннага ўзроўню

  • 27.12.2022, 21:46

Цана ўпала ніжэй за 850 даляраў за 1 тысячу кубамэтраў.

Цана газу ў Еўропе на біржавых таргах 27 снежня ўвечары ўпала ніжэй за 850 даляраў за 1 тысячу кубамэтраў.

Пра гэта паведамляе UrduPoint.

Паводле звестак Лонданскай біржы ICE, такое зніжэнне фіксуецца ўпершыню з 21 лютага гэтага года.

«Ф'ючэрсы на газ у Еўропе ў аўторак зніжаюцца амаль на 6,6%, упаўшы ніжэй за 850 даляраў за тысячу кубаметраў упершыню з 21 лютага», - гаворыцца ў паведамленні.

Найбліжэйшыя ф'ючэрсы на студзеньскія пастаўкі на вузел TTF упалі на 7% - да 849,68 даляраў на 16:52 GMT.

Апошнія навіны