Вялікая Брытанія прапануе Украіне гелікоптары Sea King
- 28.12.2022, 21:56
Экіпажы ўжо навучаныя.
Вялікая Брытанія прапануе Узброеным сілам Украіны гелікоптары Sea King. Пра гэта паведаміла ў Twitter брытанскае Міністэрства абароны.
Як зазначаецца, гелікоптары будуць прапанаваныя Украіне ў рамках сталай падтрымкі з боку Вялікай Брытаніі.
«Каралеўскі флот правёў навучанне на Sea King для 10 экіпажаў Узброеных сілаў Украіны, пашырыўшы іх пошукава-выратавальныя магчымасці», – гаворыцца ў паведамленні.
Sea King распрацоўка амерыканскай кампаніі Sikorsky. На ўзбраенні Каралеўскіх сілаў Вялікай Брытаніі была ліцэнзійная версія Westland Sea King. Гэтая мадыфікацыя адрозніваецца рухавіком ад Rolls-Royce Gnome, брытанскай сістэмай супраць падводных лодак і цалкам кампутарызаванай сістэмай кіравання агнём.