BE RU EN

Жыхарка Гародні пашыла для свайго мікрааўтобуса вялізную шапку Дзеда Мароза

  • 30.12.2022, 21:21

Фотафакт.

Вікторыя з Гародні мае чырвоны мікрааўтобус Volkswagen. Яна наважыла ўбраць аўтобус і пашыла для яго шапку Дзеда Мароза. Памеры галаўнога ўбору ўражваюць: 110 сантымэтраў у дыямэтры і 200 - у вышыню. Надзеўшы шапку на аўто, гарадзенка адправілася катацца па месце, піша «АвтоГродно».

Шапку Вікторыя шыла тыдзень. Паспрабаваўшы надзець яе на дах мікрааўтобуса, яна сутыкнулася з праблемай: падчас паездак шапку ўвесь час зрывала ветрам.

— Яна падчас руху адрывалася, адлятала, яе даводзілася шукаць, а потым зноўку мацаваць, — апавядае гарадзенка. Але ўрэшце з задачай яна ўправілася.

Акрамя шапкі Вікторыя ўпрыгожыла мікрааўтобус барадой і гірляндамі (пайшло 40 метраў агеньчыкаў) — і так пачала катацца па месце. Дзяўчыне нават прапанавалі зладзіць супольны святочны аўтапраезд з клубам Japan Cars.

Апошнія навіны