Яўген Смарыгін: Я - на баку беларускай апазіцыі
- 31.12.2022, 21:11
Беларускі комік, які пражывае ва Украіне, расказаў пра жыццё ва ўмовах вайны.
Беларускі комік, актор украінскага «Дызэль шоў» Яўген Смарыгін у інтэрв'ю «Ганчарова Падкаст» распавёў, што ягоныя дзеці і жонка зараз пражываюць у Румыніі, піша nv.ua.
«Там добрая праграма. Аплачваюць жыллё і некаторую ежу», - сказаў актор. Нядаўна Яўген здаў іспыт па ўкраінскай мове, каб атрымаць грамадзянства Украіны. «Іспыт - адзін з іх этапаў. З Беларусі патрэбна была даведка аб несудзімасці. Перадавалі праз іншую краіну. Я - на баку беларускай апазіцыі. Паехаць сам не мог. Зрабіў даверанасць тут на свайго брата (ён у Менску) і адправіў даведку аўтобусам у Польшчу. Потым сябры перадалі ў Беларусь. Усе дакументы зрабіў», - адзначыў актор.
Смарыгін распавёў і пра дзейнасць «Дызэль шоў» і заробкі ў ваенны час: «Паўгода мы нічога не рабілі. Дзякуй Богу з'явіліся канцэрты Добрага вечара, мы з Украіны па Еўропе, табарах Балтыі. У асноўным грошы ішлі ў фонд Машы Ефрасінінай, і яна ўжо размяркоўвала. Мы атрымлівалі дзённыя і нас кармілі. І зэканомленыя дзённыя я прывёз для сям'і. Затым нам пачалі пісаць людзі, вайскоўцы пра «Дызэль шоў»: «Дзе новыя шоў? Чаму вы спыніліся? Надакучыла сядзець у акопах і не смяяцца». Гумар там абавязковы. І ў жніўні людзі прыйшлі на канцэрт у Кіеве. І мы паставілі сабе за мэту сабраць мільён даляраў для УСУ. Грошы з білетаў збіраем у Дызель фонд. Мы зарабляем на падтрымку сваіх сем'яў. Гэта не заробак, а проста існаванне. Цяпер я зарабляю ў 10 разоў менш, чым да вайны».