МЗС Украіны патрабуе сустрэчы з Расеяй на працягу 48 гадзін
- 13.02.2022, 20:57
Крэмль не патлумачыў вайсковую чыннасць на мяжы Украіны.
Расея не адказала на запыт Міністэрства замежных спраў Украіны растлумачыць сваю вайсковую чыннасць на мяжы згодна з Венскім дакументам. Цяпер МЗС склікае сустрэчу з удзелам РФ.
Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Дмытро Кулеба.
«Расея не адказала на наш запыт паводле Венскага дакумента. Мы робім наступны крок. Украіна склікае сустрэчу з РФ і ўсімі дзяржавамі-ўдзельніцамі на працягу наступных 48 гадзін для абмеркавання ўзмацнення і перасоўвання войскаў РФ уздоўж нашай мяжы і ў часова акупаваным Крыме», - напісаў ён у Twitter.