Нацыянальная каманда Вялікай Брытаніі ў баскетболе адмовілася ехаць на матч у Беларусь
- 21.02.2022, 17:20
Пастанову аб лёсе паядынку павінна прыняць Міжнародная федэрацыя баскетбола.
Мужчынская нацыянальная каманда Вялікай Брытаніі ў баскетболе адмовілася ехаць на адборачны матч чэмпіянату свету 2023 года ў Беларусь, паведамляе сайт euroradio.fm. Ён мусіў адбыцца 25 лютага ў менскім Палацы спорту. Прычынай такой пастановы Лондан называе бяспеку гульцоў і сітуацыю вакол Украіны, якой пагражае агрэсія з боку Расеі. А Беларусь можа ў ёй паўдзельнічаць. Да таго ж днямі замежнапалітычнае міністэрства Вялікай Брытаніі парэкамендавала сваім грамадзянам устрымацца ад паездак у Рэспубліку Беларусь.
Пастанову аб лёсе паядынку павінна прыняць Міжнародная федэрацыя баскетбола.
Матч паміж нацыянальнымі камандамі ў Вялікай Брытаніі запланаваны на 28 лютага.