Прэм'ерка Літвы заклікала адключыць Беларусь ад SWIFT.
- 27.02.2022, 22:00
Санкцыі павінны таксама поўнасцю ахопліваць і беларускія фінансавыя арганізацыі.
Прэм'ерка Літвы Інгрыда Шыманітэ заклікала адключыць ад міжнароднай сістэмы міжбанкаўскіх пераводаў SWIFT Беларусь.
«Пазіцыя Літвы, агучаная на ўсіх узроўнях, заўсёды была такой, што мы за самыя шырокія санкцыі ў адключэнні арганізацый ад SWIFT, таму што менавіта фінансавыя арганізацыі з'яўляюцца часткай SWIFT, а не дзяржавы... Гэтыя санкцыі павінны таксама цалкам ахопліваць і беларускія фінансавыя арганізацыі», – сказала Шыманітэ на прэс-канферэнцыі, трансляцыя якой праходзіла на літоўскім радыё.