BE RU EN

ЗША перадалі Украіне восьмую партыю ўзбраення

  • 5.02.2022, 21:09

З Амэрыкі адправілі ва Украіну ўжо больш за 650 тон абарончых боепрыпасаў.

Ва Украіну ў суботу, 5 лютага, прыбыло ўзбраенне, дадзенае Злучанымі Штатамі. Гэта ўжо восьмая партыя абарончых боепрыпасаў.

Як піша nv.ua, пра гэта паведаміў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў.

«Восьмая птушка прыляцела ў Кіеў! Вага сённяшняга ладунку з боепрыпасамі для нашых Узброеных Сіл складае 86 тон! З 22 студзеня нашы партнёры з ЗША адправілі ва Украіну больш за 650 тон абарончых боепрыпасаў! Працяг будзе», - напісаў ён у Twitter.

ФОТА: REUTERS
ФОТА: REUTERS
ФОТА: REUTERS
ФОТА: REUTERS
ФОТА: REUTERS

Апошнія навіны