BE RU EN

Якое будзе надвор'е ў нядзелю

  • 5.02.2022, 22:01

Падрабязны прагноз сіноптыкаў.

6 лютага надвор'е ў краіне будуць вызначаць атмасфэрныя франты і сярэдне цёплая паветраная маса. Хмарна з прасвятленнем, піша pogoda.by.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег, халепа, удзень на захадзе з дажджом. У асобных мясцінах слабая абліваха, на дарогах слізгота. Вецер заходні, паўднёва-заходні парыўны. Тэмпература паветра ўночы 0...-6°С, удзень ад -3°С на паўночным усходзе да +4°С на паўднёвым захадзе краіны.

7 лютага надвор'е ў краіне абумовіць актыўная сістэма атмасфэрных франтоў, якая перасоўваецца з Заходняй Еўропы. Хмарна. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца працяглыя ападкі (халепа, дождж). Месцам наліпанне мокрага снегу, слабая абліваха, на дарогах слізгота. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні сярэдні, месцам парыўны. Тэмпература паветра на працягу дня складзе -3...+4°С.

Апошнія навіны