BE RU EN

Чэхі і немцы «штурмуюць» польскія крамы і АЗС

  • 9.02.2022, 21:48

Немцы і чэхі масава едуць на закупы праз зніжэнне ў Польшчы ставак ПДВ.

Зніжэнне ставак ПДВ на некаторыя тавары зрабіла паездкі на закупы ў Польшчу для чэхаў і немцаў яшчэ больш выгаднымі.

У Польшчы з 1 лютага паніжаны ПДВ на паліва і харчовыя тавары. Гэта стала магчымым дзякуючы ўрадавай праграме, накіраванай на барацьбу з інфляцыяй - другі «Антыінфляцыйны шчыт». ПДВ на паліва знізілася з 23% да 8%, а на базавыя прадукты харчавання і да 0%.

Як ацэньваюць экспэрты, у параўнанні з іншымі краінамі, у Польшчы цяпер значна лепшая сітуацыя, калі казаць пра закупы ў Польшчу для чэхаў і немцаў, якія жывуць у памежнай зоне з Польшчай, яшчэ больш выгаднымі.

Чэшскія СМІ паведамляюць пра вялікую цікавасць да прадуктовых закупак і запраўкі паліва на польскім баку, паведамляе пражскі карэспандэнт Польскага Радыё Войцэх Стоба: «Чэхі штурмуюць польскія крамы», - піша на першай паласе газета Mladá fronta Dnes. У параўнанні з коштамі ў Чэхіі некаторыя прадукты ў Польшчы таннейшыя на траціну. «Нашэсце» чэхаў нагадвае журналістам сітуацыю 90-х гадоў мінулага стагоддзя, калі ў прымежныя мясцовасці людзей на закупы прывозілі цэлыя аўтобусы».

Войцэх Стоба адзначае, што газета цытуе таксама пакупнікоў, якія стаяць у доўгіх чэргах у касы ў супермаркетах у польскіх гарадах Цешын і Кудава-Здруй. Жыхары прымежных з Польшчай мясцовасцяў падкрэсліваюць, што закупы ў Польшчы не з'яўляюцца для іх нечым новым і што цяпер «закупачныя» выезды ў Польшчу сталі яшчэ больш выгаднымі.

У сваю чаргу, Чэшскае тэлевізія на мінулых выходных паказала чэргі на заправачных станцыях, размешчаных недалёка ад польска-чэшскай мяжы. Літр бензіну ў Польшчы таннейшы, чым у Чэхіі на 8 крон, гэта значыць на 1,5 злотых або 33 еўрацэнты.

Запраўляць аўтамабілі едуць у Польшчу таксама і немцы. Запраўка 50-літровага бака на польскай АЗС на 25 еўра таннейшая, чым у Нямеччыне. «Паліўны» турызм у Польшчу можа павялічыцца, - піша нямецкая газета Bild. Сітуацыя, якая склалася, моцна б'е па заправачных станцыях у Нямеччыне, якія павінны баяцца за сваё існаванне. На гэты момант АЗС на мяжы ФРГ з РП пазбавіліся 70% кліентаў.

Апошнія навіны