BE RU EN

Земфіра падтрымала Украіну новым кліпам

  • 17.03.2022, 21:43

Спявачка паказала бамбёжку ўкраінскіх гарадоў.

Расейская спявачка Земфіра выпусціла кліп на песню «Не стреляйте» з кадрамі вайны ва Украіне, акцыямі пратэстаў у РФ і затрыманнямі мітынгоўцаў.

Таксама акторка выдаліла практычна ўсе іншыя відэазапісы са свайго YouTube - там застаўся толькі вышэйзгаданы ролік і яе кавер на песню Акіяна Ельзы «Відпусті», зняты яшчэ ў 2008 годзе.

На гэты момант Instagram-профіль Земфіры таксама вычашчаны ад ранейшых публікацый - там толькі яе апошняя песня і чорны квадрат з надпісам «Не вайне», апублікаваны 24 лютага.

Адзначым, што ў дзень уварвання Расеі ва Украіну 24 лютага 2022 года Земфіра выступала перад маскоўскай публікай. Праз тыдзень у СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, што зорка пакінула Расею.

Апошнія навіны