У беларускіх лякарнях спынілі аперацыі для цывільных, каб лячыць расейскіх вайскоўцаў
- 19.03.2022, 15:55
Больш за ўсё параненых акупантаў звозяць у Гомель і Гомельскую вобласць.
Расейскія войскі прадаўжаюць несці страты ў вайне з Украінай. Для таго, каб прымаць параненых захопнікаў, беларускія лякарні спынілі аперацыі для цывільных.
Пра гэта паведаміў Генштаб УСУ.
Каб схаваць свае страты, акупанты вязуць параненых у Беларусь. Аднак праз тое, што іх вельмі вялікая колькасць, тамтэйшыя лякарні не могуць больш апераваць цывільных.
Больш за ўсё параненых оркаў звозяць у Гомель і Гомельскую вобласць. Там іх аперуюць беларускія дактары, таму для цывільных аперацыйныя аддзяленні больш недаступныя.
«Пераважна для надання медыцынскай дапамогі акупантам выкарыстоўваюцца лякарні, якія змяшчаюць аперацыйныя аддзяленні. Планавыя аперацыі для цывільнага насельніцтва не праводзяцца», - паведамляюць у Генштабе УСУ.
Нагадаем, што колькасць загінулых акупантаў на 24-ы дзень вайны складае больш за 14 400 чалавек. Таксама захопнікі церпяць сур'ёзныя тэхнічныя страты.