BE RU EN

Што адбываецца на галоўных прадпрыемствах Беларусі

  • 20.03.2022, 21:23

Грошай няма.

"Нік і Майк" паведамляе аб тым, што эканамічныя ўстановы знаходзяцца ў поўнай паніцы. Нарада ў Віцебскай вобласці паказала, што грошай няма нават для калгасаў. Кожны выкручваецца як можа. Адсюль адпачынкі за свой кошт, скарачэнне колькасці працоўных дзён.

Але найперш удакладнім інфармацыю аб прадпрыемстве «Адані», пра якое расказвалі ў адным з мінулых выданняў. Адразу некалькі крыніц паведаміла аб тым, што кіраўніцтва прадпрыемства ўсяляк імкнецца захаваць калектыў. Перавод на 0,125 стаўкі закрануў толькі зусім невялікую частку канторы. Усім важным супрацоўнікам крыху зрэзаны заробак, аднак ён усё адно застаецца вышэйшым за сярэдні ў краіне. Просім прабачэння за недакладнасць.

Далей. Гэтым разам аб стане спраў на флагманах.

«Нафтан», Наваполацк. Заладоўванне на гэты момант 11 тысяч тон. Гэта 35% ад максімуму. Адпраўкі вельмі мала, ёмістасці запоўненыя палівам. Ходзяць чуткі аб пераходзе на 2/3 тарыфу. Ашчаднасць аж да таго, што асабісты тэлефон лепш не сілкаваць. Прэміі ў гэтым месяцы будуць значна паніжаныя».

БМЗ, Жлобін. Шмат фургонаў з кордавым дротам вярнуліся назад на завод - санкцыі. А гэта быў асноўны артыкул даходу.

Таксама вярнулі вагоны і фургоны ў сортапракатны цэх №2 - гэта таксама ўсё на Еўропу мелася ісці. У трубапракатным цэху ўвесь склад загачаны трубамі, якія мелі паставіць у Амэрыку. Прычына - вазілі праз порт Адэсы. Цяпер начальства кажа, што аб трубах ідуць перамовы з Клайпэдай. Але пакуль без змен.

Між тым, ламачча на заводзе няма - топяць з колаў. Паводле калектыўнага пагаднення пакуль нічога не мянялі».

МНПЗ, Мазыр. Тыдзень таму дырэктар Паўлаў выступіў на заводскім радыё і заявіў, што на заводзе ўсё добра з сыравінай і са збытам. Прыпыненне на рамонт на пачатку сакавіка было запланаванае, і наогул усё выдатна. Гэта нахабная і крывадушная хлусня.

Збыту амаль няма. Рэзэрвуарны парк з гатовай прадукцыяй загачаны дарэшты. А рамонт першапачаткова быў запланаваны на канец красавіка. І запланаваны быў яшчэ летась. Пасля старту ўстаноўкі працуюць на магутнасцях, блізкіх да мінімальных. Але выплаты пакуль у тэрмін.

Ёсць трывожная інфармацыя наконт амаль пабудаванай устаноўкі H-oil, вартасць якой звыш мільярда долараў. Пасля пачатку вайны расейскія спецыялісты, адказныя за старт, з'ехалі. Цяпер устаноўка, якой так шмат гадоў ганарылася кіраўніцтва, так і не стартаваўшы, рыхтуецца да кансэрвацыі. Што будзе з персаналам, ніхто не ведае».

“МАЗ, Менск. Станочнікі ў цэхах загацілі гатовай прадукцыяй.

Зборачныя лініі стаяць без дэталяў. Шмат што выраблялася ва Украіне. З панядзелка слесары МСР пераведзены на аплату паводле сярэдняга тарыфу наводзіць парадкі на працоўных месцах».

“На “Гродна Азот” таксама не ўсё спакойна. Цэхі плануюць на разладаванне або прыпыненне на датэрміновы рамонт».

"Белпошта" перайшла на рэжым жорсткай ашчады. Перасталі закупляць запчасткі ды іншыя матэрыялы. Жадаюць скараціць суправаджальнікаў на маршрутах і перакласці гэта на кіроўцаў. Здаеца, з грашыма ў скарбе наогул скупа. Усё выграбаюць з прадпрыемстваў. Перасталі плаціць прэміі».

«На «Санта-Брэмар» будзе масавае звальненне працоўных – блізу 1000 чалавек. Касуюцца развозныя аўтобусы, каб адсекчы работнікаў з прадмесця. Аб'ёмы ўпалі вельмі моцна - мінімум у 3-4 разы, заробкі ў працоўных маленькія. Строгі кантроль за ўсім, каб знайсці прычыну звольніць. Вырабляць магчымасць ёсць, а вось збыт асеў вельмі моцна».

Скідальскі цукровы. Ужо на працягу пяці гадоў штогод практыкуецца "адпачынак" тэрмінам па 10 працоўных дзён без захавання заробку. Калегі з Гарадзейскага камбіната паведамілі, што ім кіраўніцтва наказала сёлета адбыць 17 дзён за свой кошт.

Апошнія навіны