BE RU EN

Пры спробе наступу на Кіеў акупанты страцілі аддзел танкавага палка

  • 20.03.2022, 21:39

Аперацыйная інфармацыя Генеральнага штаба УСУ на вечар 20 сакавіка.

Ідзе 25-ы дзень вайны - падчас чарговай спробы наступу на Кіеў расейскія акупанты страцілі зборны аддзел 6-га танкавага палка. Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ ў нядзелю, 20 сакавіка.

Для папаўнення страт асабовага складу падраздзяленняў вайсковыя камісарыяты Кубані, Прыморскага краю, Яраслаўскай вобласці ды рэгіёнаў уральскай федэральнай акругі праводзяць таемную мабілізацыю. Насельніцтва гэтых рэгіёнаў не жадае ўдзельнічаць у вайне, ёсць масавыя выпадкі ўхілення ад службы.

На асобных кірунках у Браварскім раёне падраздзяленні супраціўніка застаюцца адцятымі ад паставак паліва і харчавання.

Таксама падчас візіту кіраўніка лібійскага нацыянальнага войска Халіфа Хафтара ў Маскву былі дасягнуты дамоўленасці аб накіраванні лібійскіх "ахвотнікаў" ва Украіну, з мэтай удзелу іх у вайне на баку РФ. Перакідванне вайсковых наймітаў, напэўна, будзе рабіцца за кошт ЧПВК Ліга (былая Вагнер), самалётамі паветрана-касмічных сіл Расіі.

Тым часам у АРДЛА працягваецца мабілізацыя. Кіраўніцтва тэхнікумаў, інстытутаў выклікае студэнтаў ад 18 год для так званай рэгістрацыі. У большасці мабілізаваных няма досведу і жадання ўдзельнічаць у баявых дзеяннях. Таксама іх ні рыштунак састарэлы.

У сваю чаргу ў Херсоне акупанты пачалі замену вайсковых падраздзяленняў на падраздзяленні Расгвардыі ды паліцыі.

Нарэшце, расейскія прапагандысты пачалі падрыхтоўку насельніцтва Расеі да працяглай вайны, расказваючы нібыта аб поспехах так званай "спецыяльнай вайсковай аперацыі" і ладзячы публічныя акцыі ў падтрымку вайны супраць Украіны.

Апошнія навіны