Пад Чарнігавам байцы УСУ знішчылі калону тэхнікі ворага
- 25.03.2022, 21:26
Фатафакт.
У Чарнігаўскай вобласці байцы ўзброеных сіл Украіны знішчылі калону бронетэхнікі расейскіх акупантаў, паведаміла Аперацыйнае камандаванне "Поўнач", апублікаваўшы фатаграфіі з месца бою.
На кадрах відаць некалькі бронеаўтамабіляў са значнымі пашкоджаннямі. Пасля абстрэлу з боку УСУ на зямлі паўсюль раскіданыя шмаццё браняванай тэхнікі на вусеннай цязе. Іх раскідала літаральна па ўсім перыметры абсягу абстрэлу.
"Іхнія браняваныя машыны выявіліся і не такімі ўжо браняванымі. Чарговая калона акупантаў палегла на чарнігаўскай зямлі", - падкрэслілі ў Аперацыйным камандаванні "Поўнач".