BE RU EN

У Расеі больш няма чыгуначных злучэнняў з ЕЗ

  • 27.03.2022, 21:45

Апошняя краіна Еўропы, якая мела чыгуначныя злучэнні з РФ, заблакавала іх.

Фінляндыя касуе чыгуначныя пасажырскія злучэнні з Расеяй, і цяпер у РФ не застанецца чыгуначных злучэнняў з аніводнай з краін Еўразвязу. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы «Укрзалізніцы» 27 сакавіка.

«Чыгуначная блакада Расеі ў дзеянні. З 28 сакавіка Фінляндыя касуе чыгуначныя пасажырскія злучэнні з краінай-агрэсарам. З гэтага часу ў Расеі няма чыгуначных злучэнняў з аніводнай з краін ЕЗ. Дзякуй дружалюбным краінам за кансалідацыю намаганняў і падтрымку Украіны», – заявілі ва «Укрзалізниці».

Ва ўкраінскай кампаніі адзначылі, што 27 сакавіка адбудуцца апошнія рэйсы паміж Санкт-Пецярбургам і Хельсінкі, якія забяспечваў фінскі аператар цягнікоў VR - цягам апошніх тыдняў цягнікі курсіравалі, каб фіны, якія жадалі з'ехаць з Расеі, паспелі пакінуць краіну, тлумачылі ў VR.

Таксама Фінляндыя прыпыняе і грузавыя чыгуначныя перавозкі з Расеі.

«Укрзалізніца» заклікае прадоўжыць чыгуначную блакаду Расеі і паскорыць прыняцце пастановы для спынення транзітнага маршруту паміж Кітаем і Польшчай, якая праходзіць праз Расею і Беларусь.

Таксама «Укрзалізниця» заклікала ў афіцыйным лісце чальцоў Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак спыніць перавозкі з Расеяй, адхіліць яе прадстаўнікоў ад удзелу ў міжнародных арганізацыях і пазбавіць права прымаць усе пастановы.

Апошнія навіны