Польшча гатовая прымаць столькі ўкраінскіх уцекачоў, колькі спатрэбіцца
- 30.03.2022, 21:26
Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер-міністр Польшчы Пётр Глінскі.
Польшча гатова прымаць украінскіх уцекачоў столькі, колькі спатрэбіцца. Аб гэтым паведаміў віцэ-прэм'ер-міністр Польшчы Пётр Глінскі ў інтэрв'ю Politico, якое выйшла 28 сакавіка.
Ён зазначыў, што ў Польшчы пакуль ёсць магчымасці прымаць украінскіх уцекачоў.
Глінскі заявіў, што за месяц Польшча прыняла блізу 2,3 млн украінцаў - больш, чым любая іншая краіна Еўропы.
Апошнім часам колькасць тых, хто прыбывае, скарацілася, але Польшча, паводле слоў віцэ-прэм'ера, гатовая да магчымых хваль у будучыні.